?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry

Мы запісалі нажыва песню, якую я пераклаў паўгады таму. За гэты час паўстала аранжыроўка, песня некалькі раз выконвалася ў канцэртах, стала часткай праекта «Homo homini», і вось з вялікай дапамогаю Ірыны Новік адбыўся запіс яе на вуліцы Леванабярэжнай у Гародні.

Быў моцны вецер, які чуваць на запісу; па вуліцы, перашкаджаюцы здымкам, часам праязджалі аўто; на трэцім, самым добрым, дублі сеў акумулятар у камеры, але, як кажа Таццяна, "зроблена - выклалі - песня існуе".