?

Log in

No account? Create an account

February 21st, 2018

Я - твая прошласць

У Яраміра Нагавіцы ёсць цудоўная песня "Minulost". Вось як ён яе спявае на канцэрце ў "Труйцы" - студыі Трэцяй праграмы Польскага радыё:



Мне яна вельмі спадабалася, і я пераклаў яе на мову. Заўтра прэм'ера, на вечарыне, прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы.

Бліжэй да паўночы раптам пагрукае ў дзверы нязваны госць.
Там, за парогам, тваё мінулае: тое, што адбылось.
Сукенка ўсё тая ж, косы ўсё тыя ж, вялікія чаравікі.
Зірне з усмешкай трохі збянтэжана, кранецца рукі
І скажа:

Ну, вось і я.
Клікаў мяне?
Ўзгадваеш, як
Клічуць мяне?
Я – твая прошласць.

Ў кішэні тваёй ўжо шмат гадоў на хустацчы вузялок.
Яго завязаў ты дзеля чагосьці, сёння ўзгадаць не змог.
Усё, што ў шляху згубіў, прапала, знікла, нібы у сне.
Дзяўчынка у ботах нясе яго ў клунку, цябе не вярне,
А скажа:

Ну, вось і я.
Клікаў мяне?
Ўзгадваеш, як
Клічуць мяне?
Я – твая прошласцьCollapse )